Замалёука

Татьяна Цыркунова
Як рана сонейка сядае,
Клён доўгі цень адкінуў.
А срэбны месяц выглядае –
Аблокі ён пакінуў.
 
Святло яго так таямніча,
Хоць ён жа маладзенькі,
Але ж прыгожы ды бліскучы –
Пярсцёнак у паненкі.
 
Нібыта серп, якім ў полі
Калісьці жалі жыта,
Калі ў беднаце, нядолі
Жыццё было спавіта.
 
Той серп, хоць вузкі, але ж свеціць,
Каня падкова, нібы,
Як падлямоўкаю расцвеціць
Ён шэрых хмарак хібы.
 
Танюсенькі, як хваравіты,
Такі ж ён маладзенькі.
Сном насцярожаным спавіты,
Заснуў клён зеляненькі.
 
Ціш, заспакоенасць яго
Навее сон дрымотны,
Лісццё застыла і галлё,
Бо спіць той клён самотны.
 
А месяц ўсё бяжыць-бяжыць,
Між хмаркамі лунае,
Зачараваная дрыжыць
Журботных ценяў зграя.