Хутка вясна

Татьяна Цыркунова
Падоўжыўся  прыкметна дзень
Ды больш спяваюць птушкі.
Блакітным мне падаўся цень –
Прымета гэта слушна.
 
Ужо так хочацца вясны,
Дажджу яе ды сонца.
У нябыт ідуць прыроды сны.
Не быць жа ім без конца!
 
Вось лес пакрыецца лісцём,
Куды ж яму падзецца?
Незадаволеннасць жыццём
Парадзіць слухаць сэрца.
 
Яшчэ блакітам заблішчаць
У полі ўсе валошкі.
Пястотай песні загучаць,
Я пачакаю трошкі...