Надзея

Татьяна Цыркунова
Гіпатэтычная надзея,
Што снег, магчыма, пойдзе,
Ды што наладзіцца завея,
І хуткі бег свой знойдзе.
 
Без снега навакол так пуста,
У полі непрыгожа.
Азімыя ўзышлі – як густа!
Ды паляглі... нягожа!
 
Напэўна, ім не даспадобы –
Прыйшла зіма без снега,
Расталы ён, ды нейкі кволы –
Вось перасохне глеба.
 
Растрэскаецца, растрапецца,
Азімыя загінуць,
Куды ўжо будзе ім падзецца?
Ўсе сілы іх пакінуць.
 
Гіпатэтычная надзея
Пад вечар адбылася,
Бо жыватворная завея
І снегам занялася.
 
Закутаная добра глеба,
Замецена дарога.
Напэўна, будзем летам з хлебам,
Бо снегу аж замнога.