Ялiнка

Татьяна Цыркунова
Няўмольна хутка час бяжыць
Сваім шалёным бегам.
Ялінка смутная дрыжыць –
Яна пакрыта снегам.
 
А як раптоўна зацвіла
Ялінка гэта летам
Ды прыгажосцю абняла,
Духмянасці букетам.
 
Як шышкі здолелі паспець –
Ялінка ганарліва,
Каб крыжадзюбам наляцець,
Бо гэта іх пажыва.
 
Сядзіць вясёлы, мілы птах,
Навокал паглядае.
Растрошчыць толькi шышку: "Ах!"
I шэры пух злятае...
 
Няўмольна хутка час бяжыць,
У лютым – многа света.
Ужо ялінка не дрыжыць,
Яна чакае лета.