Вецер у начы

Татьяна Цыркунова
Свавольны вецер завывае,
Нібыта, воўк галодны.
Ён верхавіны дрэў ламае,
Нервовы ды халодны.
 
Адкуль з’явіўся ты, скакучы,
Каб снега несці хапкі?
Па даху коўзацца ды кучмы –
Намесці з снега шапкі?
 
Ты намятаў сцірты са снега,
Табе ўсё гэта – цацкі,
Спакой ты зруйнаваў набегам –
Спакуслівы ды хвацкі.
 
Няўжо табе напраўду можна
Скакаць, яшчэ гнявіцца?
Гарэзнічаць гэтак заложна,
Ды дакучаць, круціцца?
 
Ужо залішне гэта, пэўна,
Замецены двор, ганак.
Засмучанасць калыша гнеўна
Такі няўхільны ранак.