Часовая адлiга

Татьяна Цыркунова
Раўналежнасць працягне свой бег,
Размякчэнне абхваціць раўкамі,
Прыгавораны ўжо, мусіць, снег,
Растае, ды плыве раўчукамі.
 
Дзень лагодны раптоўна прапаў,
Ды мароз аб’явіўся знянацку,
Запалохана ў змрок ён запаў,
Стаў марозіць прыгожыя "цацкі".
 
I пахмурнасць ужо – вось яна,
Паціхеньку і холад вярнецца,
Занядужыла недзе вясна,
Ды адліга ваўком абярнецца.
 
Нечаканасць магу зразумець,
Насміхацца, як здольнасць прыроды.
Разнастайнасць так хочацца мець,
Спудлаваць можна з гэтай нагоды.
 
Ужо, напэўна, нядоўга чакаць,
Бо адліга – вястун на прадвесні.
Зможа нам яна наканаваць
Раўчукоў найпрыгожшыя песні.