Туман на волi

Татьяна Цыркунова
Ветрам туман раскудлачаны,
Знянацку разлапушыўся.
Пэўна, ён быў не прыручаны,
Гэтым яшчэ ганарыўся.
 
Доўгімі срэбнымі пасмамі
Неяк за лес зачапіўся,
Ды з недаверам, апасліва,
З Нёмна вадзіцы напіўся.
 
Свежай вадою насычаный,
Лёг ён насупраць дарогі.
Раднінаю запазычанай
Выцягнуў белыя "ногі".
 
Гэткі туман пераборлівы,
Добра яму самапасам.
Занадта ж ён непакорлівы,
Цягнецца вузенькім паскам.
 
Гэтай карцінай прыгожаю
Бачу туман на прыволлі,
Ў ім асалода з прыгодаю,
Ды неспадзеўкі даволі.