Змярканне

Татьяна Цыркунова
Вось дзень мінаецца зімовы,
Ён цьмяны ды марозны.
Зіма дыктуе нам умовы,
Іх пералік сур’ёзны.
 
Суседні двор ужо імглісты,
Бо ліхтары не свецяць.
Ды непагадзь ганяе лісце,
Няўтульна так на свеце!
 
Устрыманасць ва ўсім навокал,
Ды рухі запавольны.
Змарнеласць дрэў не цешыць вока,
Зімой яны ў няволі.
 
Ёсць засяроджанасць у садзе,
Ён спіць пад белым снегам.
Няма турботы аб даглядзе,
Час пойдзе пэўным бегам.
 
Прыгожыя пад снегам хвоі,
Аж свецяцца галінкі,
Не падпярэзаны тугою,
Вясёлыя "дзяўчынкі".
 
Паволі надыйшло змярканне,
Вось месяц узыходзіць.
З былым днём раставанне –
Ўжо вечар надыходзіць.