Сiнiцы

Татьяна Цыркунова
Развiднецца, нарэшце, – ранак,
Так новы дзень прыходзіць.
Выходжу я на задні ганак,
Каб птушкам залагодзіць.
 
Яны, напэўна, ужо сядзяць
На яблыні, на туях.
Ды зацікаўлена ўніз глядзяць,
Іх ад катоў ратую.
 
Кармушкі мне агледзець трэба,
Чаго там не хапае?
Штодзённая мая патрэба,
Што мне не замінае.
 
Адну спагаду выклікаюць
Прыгожыя сінічкі.
Ды гэтак хораша спяваюць,
У іх такая звычка.
 
Ды надта ж лётаюць удала –
Імгненне, недзе зніклі...
Відаць, што сойка пралятала –
Не трэба ім пралікаў!
 
Схаваюцца раптоўна ў туях,
Ніводнае не бачна,
Так, туі – добры паратунак,
Пасаджаны прадбачна.