Гуканне вясны

Татьяна Цыркунова
Чаруй, вясна, мяне чаруй,
Святлом сваім ды птушак спевам.
Даруй мне каташкі, даруй,
З вярбы, з бярозы, з іншых дрэваў.
 
Спявай, вясна, мацней спявай,
Падталым снегам, раўчукамі.
Світай жа дзень, хутчэй світай,
Ляцяць жа журавы куткамі.
 
Ратуй, вясна, усіх ратуй,
Ад лютых халадоў зімовых.
Гатуй жыллё хутчэй, гатуй,
Усiм малым стварай умовы.
 
Прыходзь, вясна, хутчэй прыходзь,
Як доўга мы цябе чакалі.
Лагодзь цяплом сваім, лагодзь,
Каб на цябе не наракалі.
 
Кідай, вясна, у нас кідай,
Дажджом жывым, такім зіркастым.
Праменнасць сонца дай жа, дай,
Не будзе то цяпло заўчасным.
 
Чаруй, вясна, усiх чаруй,
Вядомы мне твае забавы.
Даруй нам свет, цяпло даруй,
Няма галоўней гэтай справы.