Надвор, е

Татьяна Цыркунова
Непагодлівы выдаўся ранак,
Чорныя хмары ў небе тым сонным,
Усё надхмар’е, быццам, у ранах,
Крочыць няёмка пад парасонам.
 
Папракаем надвор’е мы часта,
Насміхаецца з нас яно вечна,
Карыстаемся сродкам сучасным,
Наракаем, злуемся, канечне.
 
Але ў чым жа павінна прырода?
Як дзівосны, напэўна, прыгоды.
А надвор’е сярэдняга рода,
Пераменнасць патрэбна заўсёды.
 
Патрабуе надвор’е ўвагі –
Усiм такія вядомыя рысы.
Ды не любіць, як робяць заўвагі,
Вось употай падкіне нам рыпы.
 
Патрабуе яшчэ шанавання,
А прыгнечанасць не даспадобы,
Спасылае ўсім прывітанне,
І прывабнасць чаруе асоба.