Рака

Татьяна Цыркунова
Шамаціць асака,
Нібы хто па ёй ходзіць,
Штось спявае рака –
Спеў спрадвечны заводзіць.
 
Невядом ёй спачын,
Рух вады не супыніш,
На хвіліну, прычым,
Свой ухіл не ўчыніш.
 
Шлях ёй добра вядом,
Ды з яго ўжо не збіцца,
Праз любы перапон
Будзе рэчка струіцца.
 
Абламае галлё,
А вясною – найболей,
Прыме ўвесь снег з палёў,
Разгуляецца ўволю.