Сонца

Татьяна Цыркунова
Неба стала чыстым,
Нібы ўжо Купалле,
Колерам празрыстым
Шкло мне нагадае.
 
Не відаць аблокаў,
Аніводнай хмаркі,
Сонейка высока,
Подых надта палкі.
 
Нібы набажэнства,
Шчыра падбадзёрыць,
Гэта падабенства
Мроямі адорыць.
 
Светам струмяніцца,
Над зямлёй пануе,
Ды цяплом дзяліцца
Ўсім нам прапануе.
 
Прастадушнасць гэта
Ў душу пранікае,
Не падманка лета –
Недзе зман знікае.
 
Сонца, як свавольнік –
Так было спрадвеку.
Ды яно памочнік
Добры чалавеку.