На зары

Татьяна Цыркунова
Вось на ранішняй зары
Спевы раздаліся,
Па вясновае пары
Гукі разліліся.
 
Можа быць, сава крычыць?
Пэўна, што няясыць!
Хто ж на дрэве тым маўчыць?
Быць не можа – дзяцел!
 
Што ж не стукае зусім?
Захварэў, напэўна...
Хіба што не мае сіл –
Страціў час дарэмна.
 
Ночы цёмнай наўздагон
Штось ручай лапоча,
Прытаміўся недзе ён,
Адпачынку хоча.
 
Ён спытае ціха ноч:
(Добра ж быць схаваным...)
"Ты куды бяжыш ускоч
З тварам маляваным?
 
Хто цябе расфарбаваў?
Ты ж была чарнюткай...
Хто красы табе надаў?"
"Ды зара ранютка..."