У садзе

Татьяна Цыркунова
Квітнеючы сад мой усмешку падорыць,
Бо водар разносіцца па наваколлю.
Ды нешта зрабіць ён мяне падбухторыць,
Пакуль што яшчэ разгарыцца вуголле.
 
Збіраю на паліва шышкі, галінкі,
Дабаўлю, напэўна, сухую травіцу,
Ды ліст састарэлы адкрые ялінкі –
Яны ў ім змаглі ад зімы схараніцца.
 
Яшчэ сухадрэвіну трэба мне зрэзаць,
Стары гэты корч усім ужо замінае,
Ды ссохлы маліннік таксама падрэзаць –
Пара для абрэзкі амаль што мінае.
 
Мне так падабаецца гэты занятак,
Бо сад мой становіцца чыстым, прыбраным,
На сонцы бурштынамі ззяе прыдашак –
Прыстасоўнікам мэтанакіраваным.
 
Дым раптам духмяны ў паветра ўзнясецца,
Шырокія пасмы лунаюць над дахам,
Ён белым туманам вакол растрапецца –
Убок адлятаюць спалохана птахі...