Сёння - туман...

Татьяна Цыркунова
Вось распаўсюджанасць тумана –
Накрые кожны ён куток,
Ды мае рысы ўсе падмана,
Вужом пралезе, бы знарок.
 
Туман ахутае мясцовасць
Вільготным белым дываном,
Прадэманструе адмысловасць –
Бавоўна, быццам, за акном.
 
Туман праявіць клапатлівасць,
Прасвету ў ім няма нідзе.
Хітрыць ён, ды пакажа хцівасць –
Ён рапластаны абы дзе.
 
І толькі недзе надвячоркам
Туман захоча паямчэць,
Засвецяць зоркі над пагоркам,
Ды неба стане чырванець.
 
Прыемны з’явы мне прыроды –
Туман і вецер, дождж і снег.
Такая ўжо яе парода –
Знянацку пачынаць разбег.
 
Але туман хачу адзначыць,
Бо таямнічасць у ім ёсць.
Напоперак ён можа "крочыць" –
Адвечны наравісты госць.