Красавiк

Татьяна Цыркунова
Сонца грэе, прыпякае
Ды стаіць высока ў небе.
Цень адразу жа знікае,
Пэўна, горача ўжо глебе.
 
Разам прарасце насенне,
Што пакуль ляжыць у глебе.
Цёплы дзень калі вясновы,
То ўвосень будзем з хлебам.
 
Прачынаецца прырода,
У небе жаўрукі спяваюць.
Пчолы назапасяць мёда
Ды ўсе кветкі апыляюць.
 
Дзьмухаўцы цвітуць на лузе,
Россып жоўценькіх суквеццяў.
З іх вянкі плясці мы будзем,
Хораша вясной на свеце.