Вясёлка

Татьяна Цыркунова
Узнікне вясёлка знянацку,
Усё неба яна ўпрыгожыць,
Дзівосная гэтая "цацка"
Пачуцці надоўга ўстрывожыць.
 
І небасхіл увесь заззяе –
Дуга калярова, цудоўна.
Панаднасць яна аднаўляе,
З’яўляецца звыш паслядоўна.
 
Прапала адразу ўся золкасць,
Надвор’е здалося лагодным.
У ім я заўважыла якасць,
Што здолее стаць верагоднай.
 
Свавольна надвор’е заўсёды,
Пасля навальніцы – вясёлка.
Так здатна яно на прыгоды,
Што робіцца неяк няёмка.
 
Вясёлка яму дапаможа,
Бо ўсё гэта – з’явы прыроды.
Ды маюць дамоўленасць можа?
Наладзіць настрой людзям добры.
 
Узнікне вясёлка раптоўна,
Усім яна радасць падорыць.
Прыгожая, нібы князёўна,
Глядзець на сябе падбухторыць.