Заранка

Татьяна Цыркунова
Заранка ў садзе спявае,
Ды гэтак прыгожа, з запалам.
Напэўна, гняздо дзесь звівае,
Старое ўжо стала замалым.
 
Пошчакі так і лунаюць,
Прыгожыя чыстыя спевы
Песняй вясну зазываюць,
Заранка – яна ж каралева.
 
Чырвоным гарыць апярэнне,
Заранка, як ясная зорка.
Ёсць чары ў гэтым імгненні,
Мне ранак падаўся не золкім.
 
Як жа кранае мне сэрца,
Бо спевы – прыроды забава.
Пяшчотаю адзавецца
Заранкі вясновая справа.
 
Заранка ў садзе, як ружа,
Ды добрая гэта прыкмета.
Спявай жа, спявай, мілы дружа,
Нядоўга чакаць ужо лета.