Вясновыя надзеi

Татьяна Цыркунова
Не толькі прыроднае свята,
Вясна – гэта свята людзей.
Святкуем мы шчыра, заўзята –
З ёй звязана многа надзей.
 
Надзеі ёсць на адпачынак,
Часцей ён бывае ў цяпло.
Станоўчы ўтворым учынак –
Адрамантуем жыллё.
 
Надзея жыве на сустрэчы –
Улетку бываюць часцей.
Пра сувязі ўспомнім, дарэчы,
І ўжо сустракаем гасцей.
 
Надзея ёсць на сенажаці,
На добры яшчэ ўраджай.
На полі ўдосталь нажацца
Ды новы спячы каравай.
 
Няхай з намі будзе руплівасць,
Удумлівасць ды падыход.
Тады і ўзнікне мажлівасць
Нябедна пражыць цэлы год.
 
Чароўнае свята прыроды –
Вясна! Ты настрой нам даеш!
Святкуем мы з гэтай нагоды,
Бо ты спадзяванні нясеш!