Сюрпрыз

Татьяна Цыркунова
Ці даводзілась бачыць такое?
Быццам, ёлку хто крыху падняў...
Лось узнік, нібы сімвал спакою,
Прыгажун ціхамірны стаяў.
 
Адлюстрована веліч пароды,
Вобраз лося святло вылучаў.
Як узор беларускай прыроды,
Лес вакол у захапленні маўчаў.
 
Колькі сіл ёсць у волаце гэтым!
Ды разложыстасць моцных рагоў!
Ён стаяў, упрыгожвая лета,
Дэманструя – к жыццю я гатоў!
 
Нібы нейкая дзіўная цацка –
"Намалёваны" лося абрыс.
Праўда, дзіва ўзнікла знянацку –
Нечаканы прыродны сюрпрыз!
 
Вам даводзілась бачыць такое?
Калі не – то мне вельмі шкада.
Па шчацэ пацякло штось ракою,
Паспытала – то з соллю вада.
 
Ці даводзілась бачыць такое?
Быццам, ёлку хто крыху падняў.
Лось узнік, нібы сімвал спакою,
Прыгажун ціхамірны стаяў.