Час адлiва

Татьяна Цыркунова
Час адліва жыватворных сокаў,
Вось ужо стаў жоўтым першы ліст.
Дождж асенні пачынае цокат,
Пакрысе лес робіцца імгліст.
 
Недзе фарбы яркія знікаюць,
Цягнуцца па небу журавы.
Зрэдку промні сонца прыпякаюць,
Ды няма ўжо летняй муравы.
 
І без відавочнае прычыны
Паскідае "вожыкі" каштан,
Іх збіраюць дзеці ды жанчыны,
Тым настроя паляпшаюць стан.
 
Пахам яблыкаў такім цудоўным,
Сустракае мой чароўны сад –
Кіславатым ды яшчэ мядовым,
Стане ўвосень месцам ён прынад.
 
Ночы сталі доўжыцца без меры,
Ды дубы скідаюць жалуды,
Пэўна, маюць добрыя намеры,
Каб пацэліць у новыя гады.