Чутна, як зоркi за хмарамi гучна смяюцца...

Юрий Боровицкий
***
Чутна, як зоркі за хмарамі гучна смяюцца:
Голасна, звонка, прарэзліва, нібы наўзроў.
Не, то не зоркі, то крылы кастрычніка б’юцца:
Вецер гуляе між сцішаных хат і двароў.

Чутна, як вецер гуляе, нібы на вяселлі:
Плача ад смеху і шлюбныя песні пяе.
Пойдуць дажджы, і настане раздолле пахмелля,
І лістапад пахмяліцца мяне пазаве.

28. 10. 2018 г.