Неабдымны я бачу прастор...

Татьяна Цыркунова
Неабдымны я бачу прастор,
Неахопны для зрока людскога.
Ды палохае: можа, паўтор?
Не магу зразумець я такога.
 
Быццам, недзе ўсё гэта было,
Зараз толькі ідзе пашырэнне.
Разліваецца ў небе святло –
Насцярожвае гэта імгненне.
 
Я затлумлена ў неба гляджу –
Захлісне, заварожыць зацятасць.
Ды прыязнасці нібы гаджу –
Даганяе мяне прыўзнятасць.
 
Бачу раптам я перад сабой
Неабсяжнае дзіўнае поле.
Разгараецца неба за мной –
І прастор недзе знік – завуголле.
 
Пашыраецца праца мая –
Пераборлівасць ладзіць стасункі.
І выводжу з зацятасцю я
Новых вершаў прыгожых малюнкі.
 
Не прыгнечанасць бачу я ў тым,
А прываблівасць радуе сэрца.
Бо ўзнімаецца колішні дым –
Мусіць, мне ўжо нікуды не дзецца!