Праца!

Татьяна Цыркунова
Хто хоча надта многа,
Той атрымае мала.
Жыцця вядзе дарога,
З маленства я пазнала.
 
Я ведаю, што праца –
Галоўнае багацце.
І трэба пастарацца –
Прышчэпку даць дзіцяці.
 
Няма без працы сэнса,
Бо росквіт немагчымы.
Як здольнасць разаўецца,
У працы ўся прычына.
 
Калі ты талент маеш,
Працуй з натхненнем, з сілай.
Ты вопыт набываеш,
А з ім і цяжкасць мiла.
 
Твой светлы час настане,
Валодаеш сабою.
Ты ўсё адолець у стане,
Бо выбар – за табою.