Лiслiвасць

Татьяна Цыркунова
Ліслівасць я не паважаю,
Няшчырасць бачу я адразу,
Слоў гэтых чуць я не жадаю,
Успрынімаю, як абразу.
 
Засцерагальнасць, як ахоўнік, –
Ад першых слоў насцеражыцца.
Лісліўцы маюць пэўны слоўнік,
Каб падлагоджвацца вучыцца.
 
Расцэньваю – нiбы шальмоўства,
Адзін падман ды хітраватасць.
Успрынімаю іншамоўствам,
Каштуе нуль уся іх вартасць.
 
Інтэрпрэтую, мабыць, жорстка,
Але лісліўцам я не веру,
Бо саладжавасць іх, як костка,
Саманадзейнасці без меры.
 
Няма нічога лепш за праўду,
Яна, як чыстая празрыстасць.
Свае памылкі я папраўлю,
Бо ў праўдзе ёсць заўсёды літасць.
 
У ёй адна добразычлівасць,
Жаданне шчырай дапамогі.
Падтрымка, як міжволі міласць,
А гэта – шлях да перамогі.