Адказнасць

Татьяна Цыркунова
Без адказнасці можна пражыць,
Па жыццю праскакаць лёгкім крокам,
Час для ўсіх жа няўмольна бяжыць,
Ды навошта адказнасць з папрокам?
 
Як адказнасці ёсць пачуццё,
Для мяне яно многае значыць,
Без яго не ўяўляю жыццё,
Лёс за гэта, напэўна, аддзячыць.
 
Хто адказнасць бярэ на сябе,
Заслугоўвае поўнай павагі,
За сабою ён іншых вядзе,
Ды на конт свой прыймае заўвагі.
 
Пачуццё стопудовай вагой
Захлісне ды захопіць, прыцісне.
Марнатраўству заўсёды дасць бой,
Над табою мараллю завісне.
 
Не падзецца нікуды ўжо,
Пачуццё гэта вечна з табою,
Нібы ты пад прыцэльным ружжом,
Бо ніколі не маеш спакою.
 
Час для нас надта хутка бяжыць,
Не акінеш хаду гэту вокам.
Без адказнасці лёгка пражыць?
А жыццё хай ідзе самацёкам?
 
Без адказнасці лёгка пражыць...
Ну, навошта ж мне тая адказнасць?
На душы непакоем ляжыць,
Ды жыццё набывае выразнасць.