Мая мара

Татьяна Цыркунова
Можа быць, я цябе не сустрэну,
Проста выдумаю наўздагад
Валашковых вачэй востры стрэлы
Ды павек сабаліны расклад.
 
З невядомае мары дзівоснай
Я ўсмешку да вуснаў прыдам,
Ды вадзіцаю чыстаю, роснай
Напаю, Ева я, ты ж Адам.
 
Прыйдзеш ты, бо я веру прыкметам,
А інакш не павінна жа быць...
У прыгожае цёплае лета
Гэту мару змагу ажывіць.
 
Вёсны тыя, што дзесьці прапалі,
Пэўна, вернуцца разам да нас,
Захліснуць цеплынёю і жалем,
Прыйдзе шчасця прысуджаны час.
 
Можа быць, я цябе не сустрэну,
Але буду з жаданнем чакаць.
Столік з крэслам куплю ў прысценак –
Каб з пашанай цябе сустракаць.
 
Можа быць, той сустрэчы не збыцца,
Але мара ў сэрцы жыве,
Уладарыць свавольнай царыцай,
Праўда, сэнсу жыццю надае.