Паразуменне

Татьяна Цыркунова
Разумеем адзін аднаго,
Непатрэбны для гэтага словы.
Непрыступнасць маіх берагоў –
Гэта значней усякай прамовы.
 
Як жа добра з табою маўчаць,
Столькі зместа ў гэтым маўчанні.
Паступова ўсе мары здзяйсняць,
Нам у гэтым няма параўнанняў!
 
Мабыць, гэтых адносін працяг
Гарантуе мне шчасце, свабоду.
Чуласць сэрца умее працяць,
Адчуваю адну асалоду.
 
Цішыня мне па густу заўжды,
Бачу ў ёй бы дазвол мне на роздум,
Як імгненне імчацца гады,
Ды кіруе заўсёды мной розум.
 
Разумеем адзін аднаго,
Шмат гадоў крочым дружна, у ногу.
Запаведнасць маіх берагоў...
Для мяне яна значыць так многа!