Пярсцёнак

Татьяна Цыркунова
Свет далёкае зоркі паўночнай
Даляцеў да мяне ў прысценак.
Мне напомніў аб колішняй ночы –
Ты надзеў мне на палец пярсцёнак.
 
Залаты быў пярсцёнак і важкі,
Ды на пальцы нязручна круціўся,
Але вочы твае, быццам, з казкі,
Пэўна, ты з гэтай казкі з’явіўся.
 
Усміхнуўся ўсмешкай ласкавай,
Запытаўся: "Ці будзеш мне жонкай?"
Ты паставіў на стол шклянку з кавай,
Ды паклаў мне ў каву "згушчонку".
 
I пайшлі мы з табою ў дарогу,
Многа бачылі розных здарэнняў,
Але разам мы, дзякуй жа Богу!
Сонца грэе лагодным праменнем!
 
Мусіць, быў той пярсцёнак чароўным,
Бо я з ім не рассталась дагэтуль,
Залатым жа звяном ланцуговым
Ды цяплом тваім добра сагрэта.