Непатрэбная сустрэча

Татьяна Цыркунова
Вось мы з табою тэт-а-тэт,
А вымавіць не можам слова.
Куды ўжо прапаў імпэт?
Куды падзелася размова?
 
Як цяжка першы крок зрабіць,
Няёмкасць гэтую парушыць.
Прагаліну ў "сцяне" прабіць,
Каб разварушваць нашы душы.
 
Але я першай не пачну,
Чакаць яшчэ я доўга згодна.
Я маю вопыт – сівізну,
Тут прастадушнасць не выгОдна.
 
Бо мы з табою – не сябры,
Жыццё навекі разлучыла.
Што не тваё – то не бяры…
Я гэтак усё жыццё лічыла.
 
Няма аб чым нам гаварыць,
Бо назаўсёды мы – чужыя.
Не трэба кветак мне дарыць.
Халодны вецер сумна вые…