Ты, як вецер-свавольнiк

Татьяна Цыркунова
Завітай да мяне ветрам свежым,
Сваявольным, ад путаў свабодным,
Праляцеўшым ужо ўсё замежжа,
Да прыдумак, забавы прыгодным.
 
Разнясецца і рознагалоссе,
Прыварожыць мяне моцным гукам…
І здарэнне – калісь адбылося,
Напаследак адорыць парукай.
 
Пасярэбраны месяц на небе,
Паступова ты хмары нагоніш…
Недаверу вось толькі не трэба,
Вецер-дружа, аб чым ты гамоніш?
 
Дзе набраўся ты дрэнных звычАяў?
Быў ты некалі звонкагалосы.
Думкi-скарбы, як вопыт адчаю –
Перавернуты ліній палосы.
 
Вецер вольны, цябе не адужаць,
Бо нікому ты не падуладны.
Безнадзейна прыроду запужваць,
Вецер-вецер… свавольнік дакладны…