Адзiнства

Татьяна Цыркунова
Вось думка ўзнікне аб нечым,
Часта мяне дапякае,
Шостым чуццём чалавечым
Ты ўжо яе атрымаеш.
 
Не трэба размовы ўзнёслай,
Хваля адна – відавочна...
Мы аб’ядналіся лёсам,
Звязаны добра завочна.
 
Можа, пражытыя годы
Нейкі парадак зрабілі?
Перажытыя няўзгоды
Гэту пячатку адбілі?
 
Можа, што гэтак і трэба –
Мы ў асяроддзі адзіным.
Маем такую патрэбу –
Слухаць і думкі павінны?
 
Не перастану здіўляцца –
Як адбылося ўсё гэта?
Адначасова з’яўляцца –
Думкам, жаданням ды мэтам?