Развiтаннi ды сустрэчы

Татьяна Цыркунова
Развітанні ды сустрэчы,
Так жыцця наш час  праходзіць.
Як жа думкай супярэчнай
Гэту цяжкасць мне злагодзіць?
 
Развітанні ды сустрэчы...
Кожны меў даволі, досыць.
Часта гэта – недарэчнасць,
Быццам бы ўлетку – восень.
 
Развітанні ды сустрэчы...
Як прылівы ды адлівы.
Дар лагоднасці, і спрэчкі,
Як вясёлкі пералівы.
 
Развітанні ды сустрэчы
Ўсё жыццё сабой адзначаць.
Супярэчнасці, дарэчы...
Ды не можа быць іначай.
 
Развітанні ды сустрэчы.
Мне іх выпала замнога.
Цяжкасцю прыціснуць вечнай –
Пачуццём зямнога доўга.