Сродак шанавання

Татьяна Цыркунова
З якім настроем едзем мы дахаты?
У маёй душы заўжды дваіснасць,
Так з боку аднаго заве зацятасць,
З другога – сэрца джаліць рэчаіснасць.

Зацятасць, у ёй я бачу паслядоўнасць –
Вядзе нас на радзіму наша памяць,
Знянацку падчакае жа раптоўнасць,
І сэрца растрывожыць злая замець.

Адразу ж рэзкім болем адзавецца,
Няма ўжо да каго туды спяшацца.
Ды непазбыўным жалем адаб’ецца,
Настрой святочны можа сапсавацца.

Але ўсё роўна мы туды прыедзем,
Каб нізка пакланіцца нашым продкам,
Магілы родныя мы зноў адведзім,
Што засталіся шанавання сродкам.

Ды сродак шанавання не адзіны,
У выдадзенных  кнігах ёсць старонкі.
Жывуць аб мiлых родных успаміны,
Святым агнём гараць рабіны гронкі.

Той сродак шанавання вечным будзе,
У памяці маіх дзяцей, унукаў.
Ды, пэўна, толькі значнасць ён набудзе,
Бо стане ў будучым для іх навукай.