Зёлкi

Татьяна Цыркунова
Закіпае імбрычак,
Назва мне даспадобы.
Як адна з добрых звычак –
Чай я п’ю з асалодай.
 
Завару мацярдушку,
Гэтак зёлкі завуцца,
Ахалодае крышку –
П’еш – у душы адаб’юцца.
 
Бо духмяныя зёлкі –
Ад зямлі падарунак,
Дзе прыгожыя ёлкі
Ды іх лапак малюнак.
 
Завару чабарочку,
Ён таксама духмяны,
Ды працую ўсю ночку
Над радком палымяным.