Я малюю...

Татьяна Цыркунова
Бялюткі ліст паперы,
Намалюю ўдала,
Невялічкі памеры,
Каб зрабіць дасканала.
 
Але, як гэта будзе,
То не вельмі хвалюе,
Нейкай марай абудзіць,
І я шчыра малюю.
 
Акварэльныя фарбы –
Чысціня ды празрыстасць.
Надта ж лёгкія, як бы,
Але ў іх – рэчаіснасць.
 
Летуценны пачатак,
А што далей – пытанне.
Добрых думак падатак
Ды запала чаканне.
 
Не цікавіць той вынік,
Захапляе занятак.
Вось ужо хутка фініш
Ды вяртанне дахаты.
 
Я гляджу на малюнак,
Нейкі надта ж ён просты.
Мне самой падарунак –
Павуковыя кросны.