Пытаннi без канца

Татьяна Цыркунова
"Чаму наша котка
"Мяў" кажа каротка?
Як быццам нямая.
Ды ручак не мае?

Чаму ў сінічак
Няма рукавічак?
Ды дрэнныя звычкі –
А дзе ж іх спаднічкі?

А хто на балоце
Пяе ў чароце?
Зялёныя жабкі
Пад сонцам без шапкі?

А дзе ж іх падушкі?
Ці ёсць у рыбак вушкі?
Няма жабянятак?
Шукаў іх заўзята.

Чаму ад буслоў
Не чую я слоў?
Адзін толькі клёкат
Ды крылаў іх лопат.

Хто дасць мне адказы
На гэта адразу?"
"На хвілінку б, сыночак,
На раток твой замочак..."