Хто здолеу...

Татьяна Цыркунова
Не перадаць ні болю, ні тугі,
Што каля помнікаў ахопіць,
Бо кожны з іх нам вельмі дарагі –
Ад нас павагі ўсім ім хопіць.
 
Было б хоць шанаванне і ўтрая –
Ды як жа гэтага ім мала!
(Нямоглая змястоўнасць у праяў).
А іх згубіла жорсткая навала.
   
А як жа ўсім хацелася ім жыць!
Дзяцей пабачыць, гадаваць унукаў,
Радзіме ў жыцці дабром служыць.
Смяротных не адолелі ўюкаў.
 
Занадта цяжкі быў уюкаў груз,
Не кожны здолеў вагу здужыць.
Не кожны здолеў не ўпасці ў бруд,
Ды цяжкасці вайны адужаць.
 
Але, хто змог свой гонар захаваць,
Абараніўшы ў баях свабоду,
Хто здолеў ворагаў ад нас прагнаць,
Навечна ён запомніўся народу.
 
Не перадаць ні жалю, ні журбы
Аб змагарах да Перамогі не дажыўшых,
Стаяўшых у эпіцэнтры барацьбы,
Сваё жыццё за гэта палажыўшых.