Статыстыка краiны

Валерий Познякевич
Сумная статыстыка краіны:
Вёскі зніклі, выраслі руіны.
Беларусь дзяцей сваіх не кліча --
Не відаць у небе зор і знічак.

Уцякаюць з вёсачак вяскоўцы:
Не вядуць кароваў на вяроўцы,
І каня свайго не запрагаюць --
Уцякаюць, проста уцякаюць.

Беларусь даўно не мае межаў --
Кліча ў госці блізкае замежжа.
Кліча край, дзе спраўна плацяць грошы,
А з грашыма -- ты паўсюль харошы.

Давялі краіну казнакрады,
Што ўцячы з яе сягоння рады
Маладыя хлопцы і дзяўчаты...
Бегства шлях на Захад распачаты.