Жывапiс

Эмма Устинович 2
О, жывапіс! Дзівосная праява!
Гляджу на краявід каторы год...
На палатне - у поўню, бераг правы
Цямнее над люстэркам ціхіх вод.

Убачыла аднойчы: першы промень
Заслізгацеў ціхутка па сцяне,
І раптам зацікавіўся ён поўняй,
Спыніўся і заціх на палатне.

І ад святла ўвесь бераг ажывіўся,
Зялёны колер там зазіхацеў,
Адценнямі пад поўняй засвяціўся,
Як быццам, ён ад промня маладзеў.

Тут, у адзіноце сплаў святла. Сусвета,
Нябачны, невядомы цёплы рух.
І заспявае сэрцайка паэта,
І верш, бы птушка, узлятае з рук...