Вецер

Николай Карташевич
Полем іду разам з ветрам
Сцежкаю вузкай дамоў,
Крочу туды, дзе паветра
Дожджыкам льецца далоў.

Ветрык, вазьмі мяне ў хмары,
Уверх правядзі па гары,
Дзе стаіць дом маёй мары,
Дом, дзе чакае стары.

Некалі ў бацькавай хаце
Слухаў  твой комінны свіст,
Спаць не даваў маёй маці
Восенню голас твой чысты...

Выйду на двор і ўбачу,
Як ты ў клёне ажыў,
Ціха смяешся, я ж плачу:
Доўга з табой не хадзіў...