Па ночна-захадны край

Михаил Кортелёв
Паўночна-захадны край!
Панямоньне, Падзьвіньне, Пабужжа
І Падняпроў’е аддай,
Як зможа цябе хто адужаць.

Вякі безупынна ляцяць,
Руйнуючы замчышчаў цэглу
І лунае ад іх адзін сьцяг
Табе бел-чырвона-белы:

Сьцяг змаганьня і волі,
Сьцяг вялікіх надзей
Рэе з грунвальдскай погоні
Неўміруча да нашых дней.

Паўночна-захадны край!
Свае рэкі, балоты, азёры
Пад сьцягам набытым трымай,
Каб ніхто цябе не зьняволіў.
-03.11.18.