Каханне

Валерий Познякевич
Каханне -- панацэя для людзей,
Што жыць адны стаміліся, не могуць...
Каханне нараджае новы дзень,
Паказвае патрэбную дарогу.

Каханне чалавечы доўжыць род,
Дае магчымасць страпянуцца думкам
І павярнуць наш час наадварот:
Пачуць матывы векапомных гукаў.

Каханне -- ёсць прыроды карані
І тая повязь, без якой мы страцім
Апошняе зярнятка на раллі
І тую повязь, што дала нам маці.

Каханне -- гэта крык, парыў і енк,
Што нараджае ў думках асалоду.
Не вынішчай тых думак, чалавек,
Яны нясуць дабро і сеюць згоду.