Палёт Шагала

Валерий Познякевич
Ляцеў ад зорак да зямлі
Так многа дзён, так многа год.
Хацеў, каб вы мяне ўзялі
Ў свой карагод, дзе ёсць народ.

Гірлянды сплецены ў канат --
Зіхціць агнямі Новы год.
Тут ёлка штучная відна
І стрэлак бег, і думак ход...

Фуражкі, берцы, Дзед Мароз,
І маскі, маскі, маскі...
Няма людзей, а дзе ж народ? --
Народ не любіць казкі.

Стаміўся ён паіць АМАП
І КДБ шампанскім.
Стаў родны горад, як турма,
Няма ў ім божай ласкі.

Асфальт -- Малевіча квадрат.
Чарней не знойдзеш долі.
Вакол дамы, як той парад,
Да неба крочаць строем.