Выснова

Анна Атрощенко
У родных мясцінах - палын той не горкі!
Там цёпла, утульна, зіхоткія зоркі,
Якія здзіўляюць, шмат дораць надзей,
І нават паветра за мёд, саладзей!

Дзе ты нарадзіўся - зямліца святая,
І нам не патрэбна краіна другая!
Хай цешаць нам сэрца і дождж, халады,
А мірнае неба хай будзе заўжды.