Мая мова

Галина Гузенкова
Мова мая, беларуская мова!
Услухайся, дружа, у родныя словы:
У iх ветрыка подых, i гром навальнiцы,
I шэлест лiстоты, i плёскат крынiцы,
I шоргат зямелькі вясною пад плугам,
I посвiст касы ў касавiцу над лугам,
I трэль салавейкі ў чаромхавым голлi,
I клiч жураўлiны над восеньскiм полем,
I цiхi напеў калыханкi дзiцячай,
I роспачны боль памiнальнага плачу,
I шабельны звон старадаўняй пагонi,
I песня жняi на жытнёвым загоне…
Мова мая, непаўторная мова!
Як мiлагучна пяюць твае словы:
Гарлачык, зязюля, праменьчык, пралеска –
Нiбы ручаiнкi, звiняць на прадвеснi.
Мова мая, беларускаямова!
Вячыстыя, чыстыя, светлыя словы!
Кожнае слова жыве i смяецца,
Кожнае слова грэе мне сэрца!