***

Валерий Познякевич
Добры дзень, маё Палессе!
Добры дзень, вам, берагі
Незабыўнай сэрцам песьні,
Што ратуе ад тугі.

На лугах -- стагі, бы вежы,
Чайкі кружаць ля вады...
Край, якому я належу,
Сыпле ў восень жалуды.

Дбае ён аб лёсе спеўным,
Журавінах на імху.
Ён заўсёды людзям верны,
Ён забраў ад іх тугу.

Надзяліў народ пяшчотай,
Даў настрой і даў спакой.
Ён нясе надзею ўпотай
І махае ўсім рукой.

Шмат вякоў народ палескі
Улюбёны ў родны кут.
Сее там вясна пралескі,
Што любоў у сэрцы ткуць.