Жыццёвы сэнс

Валерий Познякевич
Маёй душы яшчэ патрэбны лекі --
Яна штодня ўдыхае водар траў,
Які нясуць лугі, азёры, рэкі
Зямлі святой, што дыхае мне ў твар.

Я пачуццём з Радзімай паяднаны.
Я чую кожны ўздых яе і крок.
Калі баляць вайны мінулай раны --
Айчыны слёзы сыну засцяць зрок.

Такая повязь, як раса на сэрцы,
Як валасы каханай на плячы.
А без яе жыццё не мае сэнсу --
Навошта ноч без зорак уначы?

Навошта дзень, калі наўкол зацьменне,
Калі бязмоўе знішчыла людзей?
Калі не сын, дык хто ж надзею верне
Зямлі маёй, што свой чакае дзень?