Апусцелым вёскам прысвечаны

Николай Карташевич
На ўскрайку дарогі вясковым,
Са старою ліПою на пару,
Ля мастка, у абсаде кляновай,
Стаіць нечыя сціхшая хата.

Праз пажухлыя шэрыя вокны
Задуменна глядзіць ў прастор,
Як жа рада  яна проста кроку,
Следу кожнаму, збегламу ў двор!

Не чуваць тут даўно пеўня крык,
Дзе суседак тых лямант ля студні?
Да ціШы я такой не прывык
Ні ў святы, ні ў простыя будні...

Пад мастком пранясліся гаДы,
Тайны ўсе старой ліпе аддалі.
Да яе падышоў гаспадар малады,
Каб спытаць, дзе ж яны начавалі...

Час не вернецца, ён за гарой...
Толькі дзень хутка ў шыбы праб'ецца,
Яркім бляскам, паўднёвай зарой,
З неба ў хату святло разальецца!